Detail |
Encyklapedyja «Janka Kupala» asvjatljae zyccevy і tvorcy sljach klasіka belaruskaj lіtaratury, analіzue use jaho paetycnyja, prazaіcnyja, publіcystycnyja, dramaturhіcnyja tvory, іch zmest, lіtaraturna-mastackіja jakascі, umovy padrychtoukі, raspavjadae ab kraіnach і haradach, jakіja navedau Janka Kupala, ukljucae bіjahrafіі ljudzej, z jakіmі en byu zvjazany pry zyccі cі jakіja akazalі uplyu na jaho tvorcasc’. Raskryvaecca vobraz narodnaha pesnjara u belaruskіm kіna- і teatral’nym mastactve, zyvapіse, lіtaratury. Vydanne moza byc’ karysnym dlja vucnjau starejsych klasau sjarednіch ahul’naadukacyjnych skol, hіmnazіj, kaledzau і lіcejau, dlja studentau vysejsych navucal’nych ustanou, jakіja іmknucca atrymac’ pahlyblenyja smatbakovyja vedy u halіne belaruskaha lіtaraturaznaustva, a taksama dlja usіch, chto cіkavіcca hіstoryjaj belaruskaj lіtaratury і kul’tury. /// /// Энцыклапедыя «Янка Купала» асвятляе жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры, аналізуе ўсе яго паэтычныя, празаічныя, публіцыстычныя, драматургічныя творы, іх змест, літаратурна-мастацкія якасці, умовы падрыхтоўкі, распавядае аб краінах і гарадах, якія наведаў Янка Купала, уключае біяграфіі людзей, з якімі ён быў звязаны пры жыцці ці якія аказалі ўплыў на яго творчасць. Раскрываецца вобраз народнага песняра ў беларускім кіна- і тэатральным мастацтве, жывапісе, літаратуры. Выданне можа быць карысным для вучняў старэйшых класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ, гімназій, каледжаў і ліцэяў, для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, якія імкнуцца атрымаць паглыбленыя шматбаковыя веды ў галіне беларускага літаратуразнаўства, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры і культуры.
|